Затраты кампенсуюцца

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны №155, якая была прынята яшчэ 30 лістапада 2006 года, упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў кампенсуюць затраты наймальнікаў на прафесійнае навучанне работнікаў, што падлягаюць звальненню ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, скарачэннем колькасці ці штата работнікаў, з ліку бацькоў, якія абавязаны кампенсаваць расходы, што патрачаны дзяржавай на ўтрыманне дзяцей у дзяржаўных установах, а таксама прынятых на працу грамадзян, звольненых іншымі наймальнікамі ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем дзейнасці ІП, скарачэннем колькасці ці штата работнікаў, ці занятых пошукам першага працоўнага месца.

 У нашым раёне сродкі на гэтыя мэты выдаткоўвае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Сенненскага райвыканкама. Калі вас зацікавіла інфармацыя, за яе ўдакладненнем звяртайцеся на адрас: г.Сянно, вул. Машэрава,2, альбо па тэлефонах 4-28-36, 4-21-63, 4-14-52.