Дачніца з Круглянаў трапіла на міну на ўласным участку

1 мая ў 13.50 у Сенненскі РАУС паступіла паведамленне ад жыхаркі Віцебска, якая мае дачны дом у вёсцы Кругляны. Працуючы на ўчастку, яна выкапала мінамётную міну часоў Вялікай Айчыннай вайны. Групай размініравання ўнутраных войскаў МУС небяспечная знаходка вывезена  за межы населенага пункта і знішчана.

 Падобныя знаходкі яшчэ не рэдкасць. Аддзел унутраных спраў Сенненскага райвыканкама просіць пры іх выяўленні неадкладна паведамляць у міліцыю ці органы мясцовай улады. Захаванне боепрыпасаў і зброі караецца па закону. А асобы, якія добраахвотна здаюць зброю і боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці.