Дваццаць лепшых людзей Багушэўска

Героямі першамайскіх урачыстасцяў у гарадскім пасёлку сталі перадавікі працы, чые партрэты ўпрыгожылі сёлета гарпасялковую Дошку гонару. Такой высокай адзнакі сваёй працоўнай і грамадскай дзейнасці ўдастоіліся дваццаць жыхароў Багушэўска.

Самай юнай з уганараваных стала дзясяцікласніца СШ№2 Кацярына Шастоўская — пераможца прадметных алімпіяд.

Ушанаванне адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы на сцэне Багушэўскага Дома культуры. Віншаванні і ўзнагароды перадавікі працы прымалі ад старшыні пасялковага Савета Любові Трубекі. Словы падзякі выказалі і прадстаўнікі раённай улады — намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна і старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга. Апошняму давялося выканаць і яшчэ адну прыемную місію. Міхаіл Мікалаевіч уручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў мастацкаму кіраўніку Багушэўскага Дома культуры і актыўнай удзельніцы фальклорнага гурта «Медуніца» Паліне Пядачкінай,  настаўні­ку  сярэдняй школы №1 Ула­дзіміру Казлову,.

Вольга Бандарэвіч.