На Сенненшчыне аўтамабілі ветэранаў абслужаць бясплатна

На працягу мая, як паведаміў рэдакцыі інжынер УП «Белтэхагляд» Сяргей Краўчанка, станцыя дыягностыкі г.Сянно будзе бясплатна абслугоўваць аўтатранспарт, які належыць ветэранам і ўдзельні­кам вайны.

Каб атрымаць бясплатную паслугу, трэба толькі прад’явіць адпаведнае пасведчанне.

Таццяна Буракова.