Безпрацоўным сеннецам прапануюць заняцца бізнэсам

Наладзіць сваю справу дапамогуць беспрацоўным сенненцам у аддзеле занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

 Супрацоўнікі вышэйназванай установы аказваюць садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. У прыватнасці, беспрацоўным  выдаецца субсідыя ў памеры 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (у сельскай мясцовасці — 15 БПМ), што складае каля 8 мільёнаў рублёў. Дарэчы, з мая 2012 года плануецца павелічэнне памеру субсідыі.

  Будучых прадпрымальнікаў чакаюць у аддзеле занятасці па адрасе: г.Сянно, вуліца Машэрава, 2. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць таксама па тэлефонах: 4-28-36, 4-21-63.