Хто – у Сочы, а хто – на Ямал. Для студэнтаў пачаўся працоўны семестр

Лета — гэта не толькі час водпускаў і канікулаў, але і добрая магчымасць падзарабіць грошай. Сенненскі раённы камітэт  ГА «БРСМ» запрашае моладзь папрацаваць у трэцім працоўным семестры, з 1 мая па 30 верасня.

 Магчымы розныя варыянты працаўладкавання як на тэрыторыі Беларусі, так і за мяжой. У Рэспубліцы Беларусь гэта  будаўнічыя, сельскагаспадарчыя, педагагічныя, сэрвісныя  атрады. Магчыма індывідуальнае працаўладкаванне на часовых работах.

 За мяжой, у Расіі, вас чакаюць сэрвісныя (Чарнаморскае ўзбярэжжа Краснадарскага краю), будаўнічыя (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга) работы,  можна працаўладкавацца  праваднікамі чыгуначнага транспарту, выконваць розныя сельгасработы (Маскоўская вобласць) і інш.

 Сачыце за інфармацыяй у сацыяльнай сетцы на старонцы РК БРСМ ВКОНТАКТЕ.

  Раённы камітэт ГА «БРСМ» акрамя таго запрашае да супрацоўніцтва работадаўцаў усіх форм уласнасці па працаўладкаванні маладых лю­дзей.

 З прапановамі аб супрацоўніцтве, а таксама за больш падрабязнай інфармацыяй работадаўцы, маладыя людзі могуць звяртацца ў Сенненскі раённы камітэт ГА «БРСМ» (г.Сянно, вул. К.Маркса,2) або па тэлефоне 8(02135)4-19-37, e-mail: senrk@tut.by.

 Работа ў моладзевых атрадах — гэта добрая магчымасць набыць новых сяброў, даведацца пра тонкасці той ці іншай прафесіі, паглядзець на славутасці іншай краіны і, атрымаўшы дастойную заработную плату, падрыхтавацца да наступнага навучальнага года.

Ірына ГАРБАЧОВА.