КОМПЛЕКС-ГІГАНТ

Новы зернеачышальны сушыльны комплекс  КЗССВ-ЗОН ААТ “Сенненскі райаграсервіс” атрымала ад Прэзідэнцкага Фонду пад­трым­кі  сельгасвытворцаў. Сучасны і велічны, ён нібы падпірае  аблокі. Што тычыцца прапускной магчымасці, то яна ў многім залежыць ад вільготнасці зерня. Норма складае 120 тон у суткі, а наогул на комплексе можна дапрацаваць да  300-400 тон. У час уборкі СВК “Ульянавічы”, УП “Насенняводчы саўгас імя Данукалава”, іншыя гаспадаркі раёна прывозяць зерне на комплекс для дапрацоўкі. Так што даводзіцца працаваць у напружаным рытме.

 Увесь працэс  сушкі камп’ютарызаваны. За пультам кіравання знаходзяцца інжынер кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Руслан Уладзіміравіч Стрыжнёў і яго памочнік  Анатолій Аркадзьевіч Кашпар.

 Руслан Стрыжнёў сам з Віцебска. У Гарадоцкім тэхнікуме атрымаў спецыяльнасць. Пасля заканчэння навучальнай установы паўгода працуе ў ААТ “Сенненскі райаграсервіс”. Ці застанецца малады спецыяліст на Сенненшчыне, пакажа час. А пакуль Руслана тут усё задавальняе.

 Работа арганізавана ў тры змены. Маючы ў раёне такую сушыльную гаспадарку, зберагчы вырашчаны ўраджай, забяспечыць яго якасць бу­дзе значна лягчэй. Няхай цячэ зерне “залатой ракой” у вёску Багданава на гэты зернесушыльны комплекс.

 

  Ларыса Мукамолава.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *