Ураджай – 2012

Віцебская доследна-меліярацыйная станцыя з’яўляецца базавай гаспадаркай у раёне па распаўсюджванні перадавога вопыту. Тут заўсёды атрымліваюць, няхай і на параўнальна невялікай з астатнімі ААТ і КУСГП плошчы, самыя высокія ўраджаі збожжа. А каб іх мець, калектыву даводзіцца прыкладаць нямала старання для дакладнага выканання ўсяго ланцужка тэхналагічных аперацый, у тым ліку і захавання аптымальных тэрмінаў сяўбы. І хаця сёлета сяўба яравых культур пачалася некалькі пазней, чым летась, ВДМСоўскія сейбіты аднымі з першых у раёне распачалі сяўбу яравой пшаніцы. Глебаапрацоўчы пасяўны агрэгат «LEMKEN» вывеў у поле Аляксандр Гарбачоў (на здымку).

 Фронт пасяўных работ у раёне шырыцца з кожным днём. Сяўбу вядуць адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Студзёнка», «Сенненскі райаграсервіс», УП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава» і некаторыя іншыя гаспадаркі. І, безумоўна, ні адзін пасяўны агрэгат не выпускаецца ў поле да той пары, пакуль глеба як след не будзе падрыхтавана і ўгноена.

 Імкненне ў хлебаробаў адно: завяршыць сяўбу яравых культур  да 8 мая, як гэтага і запатрабаваў ад губернатара вобласці Прэзідэнт Республікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.