На Сенненскі рынак толькі «ў гуме”
Калі вы збіраецеся на Сенненскі рынак у непагадзь, абавязкова абувайце гумавыя боты, бо толькі ў гэтым, не зусім гарадскім, абутку можна без праблем трапіць да гандлёвых радоў з боку цэнтральнага ўвахода.
У іншым выпадку разыкуеце ўступіць у даволі глыбокую лужу прама з драўлянага насцілу, які паклалі, напэўна, спадзеючыся такім чынам уратаваць наведвальнікаў ад вады і гразі. Гэта ж «стыхійнае бедства» вы напаткаеце, калі, ужо з пакупкамі, будзеце пакідаць рынак (на здымку).
Нягледзячы на тое, што тэрыторыя заасфальтавана, у дажджлівае надвор’е ці ў час раставання снегу тут заўсёды ўтвараюцца лужы. Відаць, майстроў, што рабілі пакрыццё, мала цікавіў вынік іх работы.
Тэкст і фота Таццяны Бураковай.