Адкрываецца станцыя дыягностыкі

  У самым хуткім часе будзе здадзена ў эксплуатацыю доўгачаканая  сенненскімі аўтамабілістамі  станцыя дыягностыкі.

   На базе сваіх вытворчых магутнасцей станцыю адкрывае аўтатранспартнае прадпрыемства № 20. Сфарміравана рабочая камісія па прыёмцы аб’екта, падрыхтаваны спецыялісты, якія прайшлі абучэнне ў Мінску.

Таццяна Буракова.