За парушэнні пры выкарыстанні службовага транспарту пакараны супрацоўнікі дзяржорганаў Сенненскага раёна

Па 420 тыс. рублёў штрафу ў выглядзе адміністрацыйнага пакарання заплацілі вінаватыя работнікі двух дзяржаўных органаў Сенненскага раёна пасля таго, як Камітэт дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці праверыў выкананне патрабаванняў заканадаўства пры выкарыстанні службовага аўтатранспарту.

Устаноўлена, што паверка спідометраў службовых аўтамабіляў не праводзілася з моманту  набыцця транспарту. У той час, як гэта трэба рабіць кожныя 24 месяцы.

 Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прымяненне ў сферы заканадаўчай метралогіі і няспраўных сродкаў вымярэння, а таксама тых, што не прай­шлі ва ўстаноўленым парадку паверку, караецца накладаннем штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.