Пад яе апекай амаль 400 дзетак

Фаіна Марковіч працуе ў Яноўскай участковай бальніцы амаль трыццаць гадоў. Пасада ў яе, на першы погляд, непрыкметная, але вельмі патрэбная. Патранажную медсястру чакаюць у сем’ях, дзе ёсць немаўляты, наведвае яна і дзяцей старэйшага ўзросту. Часты госць Фаіна Вільгельмаўна ў мясцовых школах і дзіцячым садку (на падыходзе да  якога, дарэчы, і «спаймаў» яе наш фотааб’ектыў). Кожны месяц, згодна з інструкцыяй, медсястра робіць агляд выхаванцаў гэтых устаноў.

Руплівую медсястру можна бачыць у Бяленеве, Забараўі, Нярэйшы, Будзе, Калантаёве, Ходасах і іншых вёсках.

За сваю шматгадовую працу Фаіна Марковіч мае толькі падзякі, і ад начальства, і ад бацькоў 395 дзяцей, якія знаходзяцца пад яе апекай.

Поўнасцю матэрыял пра Фаіну Марковіч  чытайце ў “Голасе Сенненшчыне” ад 7 красавіка 2012 года №27