“Падарожжы Дылетанта” прывялі ў Сянно

Самы харызматычны тэлевядучы краіны Юрый Жыгамонт разам са сваёй здымачнай групай завітаў на Сенненшчыну. 

Яго аўтарская праграма  «Новыя падарожжы дылетанта» — адна з найбольш рэйтынгавых на сталічным тэлебачанні. Сёння яе робіць невялікі калектыў у складзе самога Юрыя, дзяўчыны-асістэнта, аператара і кіроўцы. За 8 гадоў існавання праекта, прызнаецца Юрый, перастаў лічыць гарады і мястэчкі, дзе ступала яго нага. А вось у Сянно завітаў  упершыню. Нягледзячы на далёка не вясеннюю халадэчу і шэрань, сталічныя госці адзначылі прыгажосць мясцовых краявідаў. Пабывалі  ля крынічкі, на старажытных габрэйскіх могілках, у былым францысканскім кляштары, гісторыка-краязнаўчым музеі і іншых мясцінах. Фільм з цыклу «Новыя падарожжы дылетанта», прысвечаны Сянно, глядзіце заўтра, у суботу 7 красавіка, па СТБ (сачыце за тэле­праграмай).

 А наступным пунктам «ды­летанцкага» падарожжа, магчыма, стане вёска Полымя.