Таленавітых сенненцаў чакаюць “Ветразі надзеі”

У мэтах раскрыцця і падтрымкі таленавітых юных выканаўцаў, а таксама папулярызацыі дзіцячай творчасці, 19-20 красавіка ў г.Орша пройдзе IV рэгіянальны адкрыты дзіцячаюнацкі конкурс эстраднацыркавой творчасці «Ветразі надзеі«. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці і падлеткі Рэспублікі Беларусь, абласцей Расійскай Федэрацыі ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Удзельнічаць могуць як індыві­дуальныя выканаўцы, так і калектывы.

 Конкурс будзе праводзіцца па наступных намінацыях: вакальнае, эстрадна-цыркавое і эстрадна-харэаграфічнае мастацтва.

 Удзел у конкурсе ажыццяўляецца на платнай аснове.

 Не пазней 8 красавіка 2012 года на адрас Гарадскога цэнтра культуры г.Орша (індэкс:211030, г.Орша, вул.Леніна, дом 31) трэба даслаць спецыяльную анкету-заяўку, фотаздымак (у электронным варыянце) удзельніка ці калектыву і СD-дыск з запісам (+1) эстрадных нумароў (для салістаў і ансамбляў).

 За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах: (0216)22-16-60; 21-01-59; 21-19-01.