Сенненские художницы получили подарки от Президентского спортивного клуба

У Сенненскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі падвялі вынікі першага этапу конкурсу малюнкаў «Пасябруй са спортам», які праходзіць па ініцыятыве рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб». Мэтай конкурсу з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця, як важнейшага сродку ўмацавання здароўя, садзейнічання ўсебаковаму развіццю асобы.

 

На суд журы было прадстаўлена 62 работы. Кожны малюнак атрымаўся цікавым, стаў яркім адлюстраваннем спартыўнай тэматыкі, таму камісія доўга вагалася ў вызначэнні прызёраў. У выніку, было названа 8 лепшых работ: Кацярыны Мефадзіенка і Назарыі Сірэнка (СШ №2 г.Сянно), Іі Марчанка і Дар’і Шэк (СШ №1 г.Сянно), Валерыі Рукаль і Веранікі Няфёдавай (Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі), Наталлі Васілёнак (Ульянавіцкая школа), Караліны Шалуха (Нямойтаўская школа). Ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ўдзельніцы атрымалі падарункі.

 Работы дзяўчат прымуць удзел у абласным этапе конкурсу.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

На ЗДЫМКУ: малюнкі разглядаюць навучэнцы цэнтра дзяцей і моладзі.