Житель Мощён погиб из-за сигареты

19 сакавіка ў вёсцы Машчоны Ходцаўскага сельсавета на пажары загінуў чалавек.

 Прыбыўшыя на месца здарэння выратавальнікі зафіксавалі  моцнае задымленне ў доме. У хуткім часе ў адным з пакояў быў знойдзены труп пяцідзесяцігадовага гаспадара. Мужчына  задыхнуўся ад дыму.

 Прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў нецвярозым стане.

 Кацярына КАРПОВІЧ.