Сенненская Масленица собрала спортсменов со всего района

На Масленіцу ў парку 40-годдзя Перамогі сабралі­ся не толькі аматары адпачыць, ды пагуляць.  Тут прайшла зімовая раённая спартакіяда, якая штогод збірае каманды працоўных калектываў і сельсаветаў.

 Сёлета на старт выйшлі прадстаўнікі 15 прадпрыемстваў, арганізацый і 9 cельскіх Саветаў. Былі  сярод удзельнікаў новыя каманды. З прыходам маладых кіраўнікоў актыўна пачалі прымаць удзел у спартыўных мерапрыемстах супрацоўнікі ДУ «Сенненскі РЦГЭ» і Белдзяржстраху. Але, як адзначаюць арганізатары спартакіяды, супрацоўнікі  аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, не ўсюды назіраецца станоўчая тэндэнцыя. У гэтым годзе не было спартсменаў з ДЭУ-38, АТП-20, прадстаўнікоў банкаўскіх устаноў,  а таксама каманды з РВЭС, хоць у мінулыя гады гэтыя калектывы паказвалі даволі высокія рэзультаты. А вось каманды сельскіх  Саветаў, выйшлі на старт  усе і прынялі ўдзел у спаборніцтвах  разам са старшынямі.  Хтосьці перамагаў на лыжне, а прайграваў у перацягванні каната, падыманні гіры ці стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Былі вызначаны лепшыя спартсмены ў кожным відзе. Ім  уручылі граматы, але галоўная барацьба ішла за агульнакаманднае месца.

 Сярод арганізацый і прадпрыемстваў перамогу святкавалі аматары спорту з РАНС. Яны былі першымі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, другімі — у лыжнай гонцы, гіравым спорце і перацягванні каната. Другі вынік паказала каманда ПС «Сянно». На трэцім месцы апынуліся спартсмены раённага аддзела ўнутраных спраў.

 Жорсткая барацьба ішла і паміж камандамі Саветаў. Але як і ў мінулым годзе лепшы вынік паказалі  спартсмены Багушэўска. Немалая заслуга ў гэтым Івана Секачова, інструктара-метадыста спартыўна-масавай работы з насельніцтвам, які актыўна працуе з багушэўцамі і заахвочвае іх да здаровага ладу жыцця.

 Другое агульнакаманднае месца занялі жыхары Беліцкага сельсавета,  трэцяе   замацавалася за аматарамі спорту Багданаўскага сельсавета.

  Сёлета падтрымаць свае каманды прыйшлі кіраўнікі амаль што ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў, галоўныя спецыялісты, а таксама, старшыні сельскіх Саветаў. Многія з іх  асабіста прымалі ўдзел у спаборніцтвах. Шматлікай была і група падтрымкі, у склад якой уваходзілі сябры і родныя спартсменаў.

 На Сінаях у гэты дзень былі прадстаўнікі раённай  улады:  начальнікі аддзелаў райвыканкама, намеснікі старшыні і кіраўнік раёна Віктар Цапота. З яго выступлення пачалася раённая зімовая спартакіяда. Напрыканцы мерапрыемства  Віктар Уладзіміравіч уручыў  пераможцам граматы і кубкі.

 Кацярына КАРПОВІЧ.