В Сенно выбрали идеальную пару
А вы верыце ў каханне з першага позірку? У тое, што можна ўбачыць чалавека і зразумець: гэта твой лёс.
Праверыць ісціну гэтых слоў вырашылі лепельскія хлопцы і сенненскія дзяўчаты, якія далі згоду прыняць удзел у конкурсе «Каханне з першага позірку». Мерапрыемства прайшло ў РДК і было прымеркавана да Дня закаханых.
Маладыя людзі адказвалі на кур’ёзныя пытанні вядучых, расказвалі пра сябе і дэманстравалі свае лепшыя рысы характару. А сачылі за гэтым гледачы, якія апладысментамі падтрымлівалі ўдзельнікаў конкурсу.
У хлопцаў і дзяўчат адзін да аднаго часу прыгледзеццабыло няшмат. Яны напісалі на паперы імёны тых, каго хочуць бачыць побач з сабой. З дзесяці чалавек утварылася толькі дзве пары. Не так і дрэнна, пагадзіцеся, калі ўлічваць, што маладыя людзі бачылі адзін аднаго ўпершыню і не больш, чым трыццаць хвілін.
Толькі на гэтым іспыты не скончыліся. Сваё меркаванне выказалі гледачы, якія выбралі лепшую пару. Пазней Ірына і Дзмітрый, пераможцы конкурсу, адказвалі на пытанні пра свае захапленні і расказвалі наколькі яны паспелі зразумець адзін аднаго і зблізіцца.
У гэты дзень са сцэны гучалі песні пра каханне. Прыемныя музычныя кампазіцыі сенненцам падарылі работнікі аддзела культуры Лепельшчыны, якія і былі ініцыятарамі гэтага праекта.
Кацярына КАРПОВІЧ.
На здымках: удзельнікі конкурсу; ідэальная пара Ірына і Дзмітрый.