За юных бегунь из Богдановской школы бьются столичные тренера

Аліна Сабалеўская і Галіна Васілёнак (на здымку злева направа) — вучаніцы 7 класа Багданаўскай сярэдняй школы. У будучым мараць звязаць сваё жыццё з прафесійным спортам. Штодзённа ўпарта працуюць над пастаўленай мэтай, займаючыся лёгкай атлетыкай. Дзяўчаты —прызёры і чэмпіёнкі абласных спаборніцтваў па бегу на сярэднія  дыстанцыі,  двойчы прымалі ўдзел ва Усебеларускім лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «Советская Белоруссия» і двойчы прыносілі каман­дзе раёна 3-е месца. Рыхтуе дзяўчат Віктар Васілёнак, трэнер па лёгкай атлетыцы Сенненскай ДЮСШАР. Пяць разоў у ты­дзень на асабістым транспарце Віктар Генадзьевіч прывозіць іх на трэніроўкі ў горад.

 Свой наступны вучэбны год Аліна і Галіна пачнуць у вучылішчы алімпійскага рэзерву  Мінска, дзе ім прапанавалі вучыцца сталічныя трэнеры.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.