Сенненки осваивают зимнюю рыбалку

Цудоўным заняткам лічыць зімовую рыбалку жыхарка вёскі Свабодная Таццяна Мефадзіенка.

 Жанчына трапіла ў аб’ектыў, калі накіроўвалася на возера Сенненскае, дзе рыбачыць амаль кожны дзень. Падлёднай  лоўляй Таццяна Віктараўна займаецца на працягу трох гадоў. «Улоў?.. Раз на раз не прыпадае!» — смяецца пенсіянерка.

 Любіць рыбачка і ўлетку пасядзець на беразе з вудай. Гэта добрая звычка засталася ў яе з дзяцінства.

 На здымку: аматарка зімовай рыбалкі Таццяна  Мефадзіенка.

 Фота і тэкст

Таццяны Бураковай.