Сенненских рыболовов предупреждают: в марте о щуке лучше забыть

А гэта значыць, здабыча яго любымі спосабамі і сродкамі лоўлі забараняецца. Сёлета, згодна з інфармацыяй, атрыманай ад Новалукомскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, перыяд забароны ўстаноўлены з 1 па 31 сакавіка.

  У адпаведнасці з арт.15.35 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь здабыча рыбы альбо іншай воднай жывёлы без дазволу ў забаронены час, у забароненых месцах, забароненымі прыладамі,як і замах на такую здабычу, караецца штрафам у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы. Да індывідуальных прадпрымальнікаў, якія парушылі    правілы  вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, прымяняюцца яшчэ больш жорсткія меры пакарання.