Английский язык на Сенненщине изучают с детского сада

У дзіцячым садку №2 г.Сянно створаны гурток, дзе малышоў (на платнай аснове) знаёмяць з англі­й­скай мовай. Адзін раз у тыдзень  у  форме гульні   дзеці  на працягу 30 хвілін знаёмяцца з замежнымі словамі. У групе 11 дашкольнікаў — ад 4-х да 6-ці гадоў. З-за рознаўзроставага складу крыху больш увагі даводзіцца ўдзяляць малодшым, гаворыць Марына Кажарская, якая і арганізоўвае заняткі.

 Марына Юр’еўна выкладае замежную мову ў пачатковых класах СШ №2. Праца з выхаванцамі садка — першая такога роду яе настаўніцкая практыка. Асноўная задача пры вывучэнні замежнай мовы ў дашкольным узросце не столькі навучыць, колькі сфарміраваць пазітыўныя адносіны да яе. З цягам часу цікавасць  да заняткаў перарасце  ва ўстойлівую патрэбнасць, упэўнена Марына Юр’еўна.   

 Матэрыял для заняткаў  настаўніца знаходзіць сама. Развучвае з дзеткамі вершы, песні, у  якіх ключавое слова гучыць на англійскай. Выкарыстоўвае і наглядны матэрыял (малюнкі). Улічвае Марына Юр’еўна і ўзрост дзетак, якім складана спакойна высе­дзець нават 20 хвілін. Таму на занятках імкнецца прымяняць  ігравыя метады работы. Напрыклад,  размінкі — воплескі ў далоні, скачкі, хадзьба.  абавязкова пры гэтым  вымаўляюцца нейкія англійскія словы словы. Настаўніца заўсёды прыдумвае нешта новенькае, актывізуючы фантазію і прыродную цікаўнасць выхаванцаў.

 Як сцвярджаюць спецыялі­сты, пачынаць выкладаць замежныя мовы дзецям лепей ва ўзросце  трох-чатырох гадоў, калі яны здольны засвойваць вялікую колькасць інфармацыі.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

 На ЗДЫМКУ: гурткоўцы разам з Марынай КАЖАРСКАЙ.