Сенненцы на шахматном фестивале

У Оршы прайшоў юбі­лейны Х Міжнародны шахматны фестываль «Орша-2012». Сёлета на яго з,ехаліся 293 шахматысты ва ўзросце ад 6 да 70 гадоў, ад міжнароднага гросмайстра да пачынаючых аматараў з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Эстоніі, Малдавіі, Латвіі.

 У фестывалі прынялі ўдзел і сенненцы: Ілья Высоцкі (9 гадоў), Раман Шыдлоўскі (8), Яўген Бярговін (7). Хлапчукі  спаборнічалі ў групе D (2002 г.н. і маладзей). Па выніках турніру, з 73 удзельнікаў Раман Шыдлоўскі стаў 48, Яўген Бярговін — 61, Ілья Высоцкі — 63.

 Паўтара года хлопчыкі займаліся ў гуртку «Шахматы» пры ДУДА «Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі», якім кіраваў Юрый Аксеневіч. Сёння Юрый Мікалаевіч ужо не працуе ва ўстанове. Па сямейных абставінах яму прыйшлося пакінуць раён. Таму, калі знойдзецца педагог, які добра гуляе ў шахматы і ў яго ёсць жаданне працаваць з дзеткамі, калі ласка. Дзеці будуць вам удзячны.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

На ЗДЫМКУ: (злева направа) Я.Бярговін, Р.Шыдлоўскі, І.Высоцкі, разам з кіраўніком.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *