На радзіны – у Машканы, на вяселле – у Какоўчына

У мінулым годзе ў раёне зарэгістравана 1015 актаў грамадзянскага стану, у тым ліку аб нара­джэнні — 202, аб смерці — 568, аб заключэнні шлюбу — 206, аб устанаўленні бацькоўства — 29, аб усынаўленні —  4, аб змене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку — 6.

 Рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану займаецца не толькі аддзел ЗАГС райвыканкама, але і выканкамы Багушэўскага пасялковага і 8 сельскіх Саветаў дэпутатаў. Яны рэгіструюць нараджэнне, заключэнне шлюбу паміж грама­дзянамі Рэспублікі Беларусь, устанаўленне бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння, рэгіструюць смерць. За 2011 год пасялковым і сельскімі выканкамамі раёна зарэгістравана 676 актаў грамадзянскага стану: аб нараджэнні — 113, аб смерці — 445, аб заключэнні шлюбу — 111, аб устанаўленні бацькоўства — 7.

 На жаль, у сельскіх выканкамах часцей за ўсё рэгіструюцца смерці. У Багушэўскім пасялковым іх зарэгістравана 72, у Багушэўскім сельскім — 44, 52 —  Какоўчынскім, 46 — у Машканскім. У Беліцкім сельвыканкаме з 68 зарэгістраваных актаў грамадзянскага стану 59 прыпадае на рэгістрацыю фактаў смерці, 5 — на нараджэнне, 4 — на заключэнне шлюбу. Найбольшая колькасць нараджэнняў зарэгістравана ў Машканскім сельвыканкаме — 19, у Какоўчынскім — 17, Багушэўскім пасялковым — 16. 32% ад агульнай колькасці зарэгістраваных пассельвыканкамамі нараджэнняў зарэгістраваны ў адпаведнасці з арт. 55 Кодэкса аб шлюбе і сям’і ў маці, якія не бралі шлюб. Найбольшая колькасць такіх нараджэнняў  (8) прыходзіцца на Машканскі сельвыканкам, 6 — на Какоўчынскі, 5 — на Багданаўскі.

 У 2011 годзе пассельвыканкамамі зарэгістравана 111 шлюбаў, у тым ліку Багушэўскім пасялковым выканкамам — 17, што на 8 больш, чым у 2010, сельскімі — 94, што на 19 больш у параўнанні з папярэднім годам. Найбольшая колькасць новых сямей утварылася ў Какоўчынскім сельсавеце — 17, у Багушэўскім і Багданаўскім — па 14, Нямойтаўскім — 13.

 Аддзелам ЗАГС райвыканкама здзейснена 339 актаў грамадзянскага стану: аб нараджэнні — 89, аб смерці — 123, аб заключэнні шлюбу — 95, аб устанаўленні бацькоўства — 22, аб усынаўленні — 4, аб змене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку — 6.

 За мінулы год па заявах грамадзян аддзелам ЗАГСа выдана 2112 даведак і іншых дакументаў, якія датычаць рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, па запытах дзяржаўных органаў для наступнай выдачы грамадзянам — 712 дакументаў.

 У раёне зарэгістравана 206 шлюбаў, у тым ліку аддзелам ЗАГС — 95. 28 рэгістрацый шлюбаў па жаданню грамадзян праведзены ў будынку гісторыка-краязнаўчага музея, 25 з іх — ва ўрачыстай абстаноўцы згодна з індывідуальным сцэнарыем, з выкарыстаннем элементаў беларускага традыцыйнага вяселля. Рэгістраваліся шлюбы з замежнымі грамадзянамі: 6 — з грамадзянамі Расіі, 2 — Грузіі, 1 — з асобай без грамадзянства.

 Летась аддзелам ЗАГС здзейснена 4 запісы актаў аб усынаўленні. Усынавіцелямі сталі грамадзяне нашай краіны.

 Праводзілася работа па арганізацыі ўшанавання юбіляраў сямейнага жыцця. Гэтай работай займаліся як пассельвыканкамы, так і аддзел ЗАГС. Такая форма работы садзейнічае павышэнню прэстыжу сям’і і з’яўляецца выдатнай школай сямейнага жыцця для моладзі.

 Вольга МЯЛЕШКА,

начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *