Причиной гибели водителя в Сенненском районе стали летние шины

  7 лютага каля 10 гадзін на 132 км дарогі Орша-Віцебск у Сенненскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам дзвюх машын.                  

  Вадзіцель аўтамабіля «Deo Matias», жыхар г.Віцебска, не справіўся з кіраваннем, у выніку заносу выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем «Wolksvagen Boro». У выніку ДТЗ вадзіцель «Deo Matias» ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння, яго пасажыр пасля медыцынскага абследавання адпушчаны дадому. Вадзіцель аўтамабіля «Wolksvagen Boro» не пацярпеў.

 Як было ўстаноўлена, пасадзейнічаў аварыі і той факт, што на аўтамабілі «Deo Matias» былі ўстаноўлены летнія шыны.

 Паважаныя вадзіцелі, будзьце вельмі асцярожнымі на дарозе. Прытрымлівайцеся хуткаснага рэжыму. У бліжэйшыя дні без уважлівых прычын не садзіцеся за руль аўто.

Ала ЯКАЎЛЕВА.