Грустная статистика зимы 2012 года на Сенненщине
На Сенненшчыне, як і ва ўсёй краіне, узрасла колькасць пажараў. Выратавальнікі б’юць трывогу: галоўнай прычынай няшчасных выпадкаў усё часцей становіцца парушэнне правілаў эксплуатацыі пячэй.
Толькі з пачатку гэтага года ў раёне адбылося 6 пажараў, на якіх загінулі 2 чалавекі (за аналагічны перыяд 2011 года: 5 пажараў і 1 чалавек загінуў).
Моцныя маразы і снегапады, падкінулі нямала турбот. У Беларусі зафіксаваны выпадкі абрушвання дахаў пад цяжарам снегу. пераважна ў старых сельскагаспадарчых будынкаў і ў жылым сектары.
Каб пазбегнуць непрыемнасцей і засцерагчы людзей ад няшчасных выпадкаў, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях не стамляюцца папярэджваць: своечасова ачышчайце дахі ад снегу і выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры карыстанні пячным ацяпленнем.
Кацярына КАРПОВІЧ.