Пожар забрал жизнь ещё одного сенненца

На пажары, які адбыўся 27 студзеня ў вёсцы Бяленева, загінуў чалавек. Дачка пакінула бацьку, інваліда па зроку, аднаго дома. Затапіла печку і пайшла па сваіх справах. Тым часам з топкі вывалілася вуголле. Яно і стала прычынай узгарання. Мужчына не змог выбрацца самастойна з хаты і задыхнуўся ад дыму.

Без дагляду пакінуў печ  і жыхар вуліцы Жаўрука ў Сянно, які ледзь не згарэў у сваім доме.

Гаспадар самастойна паспра­баваў справіцца з агнём. З дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» мужчына быў дастаўлены ў Сенненскую ЦРБ.

Прычынай пажараў усё часцей становіцца парушэнне правіл эксплуатацыі пячэй. Людзі пакідаюць іх без нагляду, награваюць занадта моцна, у выніку чаго здараюцца няшчасныя выпадкі.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях просіць грамадзян быць больш уважлівымі і не парушаць правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Кацярына КАРПОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *