Блиц-опрос: Жителям Сенно не хватает тротуаров и детских площадок

Таццяна Красноўская, загадчыца аддзела біб­ліятэчнага маркетынга і рэкламы Сенненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі:

— Сенненцам і гасцям горада складана ісці па вуліцы Назаранкі, каб дабрацца да магазіна «Будаўнік» і іншых, што размешчаны побач з ім. Тратуар за магазінам «Родны кут» заканчваецца. Далей пешаходы вымушаны ісці па праезнай частцы. Асабліва дрэнна зімой, калі абочыны завалены снегам.

Таму маё пажаданне, каб пабудавалі тратуар уздоўж усёй вуліцы.

Ніна Паляшчук, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы:

— Прапаную змяніць маршрут гарадскога аўтобуса. Амаль у цэнтры горада выраслі новыя мікрараёны жылых дамоў. Большасць жыхароў — маладыя сем’і з маленькімі дзецьмі. Калі, напрыклад, трэба ў бальніцу, да аўтобуснага прыпынку ісці не так і блізка. Добра было б, каб гарадскі маршрут праходзіў каля шматпавярховак.

Ала Якаўлева, карэспандэнт газеты «Голас Сенненшчыны»:

— На вул.Перамогі патрэбны тратуары. Колькасць жыхароў мікрараёна павялічылася, стала больш і машын. Вучні першай школы ходзяць па гэтай вуліцы на заняткі. Пешаходам даводзіцца выбіраць, як кажуць, «из двух зол»: ці нязручнасці, ці небяспеку.

Марына Бардзюкова, бухгалтар ААТ «Сенненскі льнозавод»:

— У нашым горадзе не хапае дзіцячых пляцовак. У многіх дварах іх проста няма. Бацькі з малышамі ходзяць гуляць у суседнія. У непрыглядным стане дзіцячая пляцоўка (калі яе наогул можна так назваць) у цэнтральным скверы.

А вось дзіцячы куточак каля магазіна «Вікторыя» заслугоўвае добрых слоў. Гэта любімае месца гульняў малых.

Таццяна Буракова

.

P.S. А чтобы вы предложили сделать, изменить, чтобы ваш город, посёлок, деревня стали безопастными и удобными для проживания?