Кривко – олимпийская фамилия

На I зімовых Юнацкіх Алім­пійскіх гульнях, што праходзілі з 13 па 22 студзеня ў Інсбруку (Аўстрыя), у складзе зборнай Рэспублікі Беларусь выступаў наш зямляк Віктар Крыўко. Малады біятланіст зараз вучыцца ў Наваполацкай школе алімпійскага рэзерву.

Віктар Крыўко стартаваў пяць разоў: у мужчынскай эстафеце 4 х 6 км, спрынтарскай гонцы (7,5 км), гонцы праследавання, змешанай біятлоннай і лыжна-біятлоннай эстафетах. На жаль, беларускія спартсмены прызавых месцаў у названых стартах не дасягнулі. А вось Віктар сярод біятланістаў быў лідарам. У прыватнасці, у спрынтарскай гонцы ён з двума промахамі на стральбе лежачы заняў 13 месца. У гонцы праследавання фінішаваў шостым.

Дарэчы, Віктар — малодшы брат славутай Ірыны Крыўко. Наша зямлячка    ўжо другі год выступае ў складзе галоўнай зборнай Рэспублікі Беларусь па біятлоне, разам з Домрачавай, Калінчык, іншымі славутымі беларускімі біятланісткамі. 20-гадовая Ірына Крыўко — кандыдат у алімпійскую зборную нашай краіны.