Наёмные строители обокрали сенненских застройщиков

Члены жыллёва-будаўнічага кааператыва № 14 вось-вось стануць навасёламі. У доме па вул. Каваленкі ў Сянно вядуцца апошнія работы. У прыватнасці, будаўнікі ў кватэрах сцелюць лінолеум. Займаюцца гэтым субпадрадчыкі ПМК-64.

26 студзеня ў 23.30 у РАУС паступіў сігнал ад вартаўніка новабудоўлі. Ён паведаміў аб крадзяжы рулона лінолеума.

Як было ўстаноўлена ў час правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, крадзеж здзей­снілі работнікі прыватнай арганізацыі, якую наняло ПМК-64. Усе будаўнікі — жыхары Віцебска,  маюць судзімасці, нядаўна ў чарговы раз вярнуліся з месцаў, дзе адбывалі пакаранне за здзяйсненне злачынства.

Работнікі міліцыі і органаў улады выказваюць непаразуменне не толькі ў сувязі з супрацьпраўнымі дзеяннямі нанятых памочнікаў. Хіба Сянно не хапае сваіх спецыялістаў-будаўнікоў з высокай кваліфікацыяй, якія шукаюць работу за межамі раёна?