Отучусь как надо и вернусь. Какие профессии выбирают юные сенненцы?

На Сенненшчыне поўным ходам ідзе прафарыентацыйная работа са школьнікамі. Чарговая сустрэча з вучнямі выпускных класаў адбылася на базе СШ №2 горада Сянно.

 Расказаць пра свае арганізацыі, умовы працы і запатрабаванасць спецыялістаў прыйшлі  медыкі, гандляры, будаўнікі, работнікі РАНС, РАУС, сельскай гаспадаркі, аддзела адукацыі, райвыканкама, цэнтра занятасці насельніцтва.

 На працягу больш  гадзіны яны адказвалі на пытанні школьнікаў і давалі парады, куды пайсці вучыцца. Сёння  на Сенненшчыне больш за ўсё патрэбны спецыялісты сельскагаспадарчых прафесій, як з вышэйшай, так і сярэдняй  спецыяльнай  адукацыяй. Вучыцца можна па накіраванні. Для чаго неабходна звярнуцца ў арганізацыю, з якой плануеце звязаць сваё працоўнае  жыццё.

   У гэты дзень школьнікі  даведаліся і пра Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж, прадстаўнік якога падрабязна расказаў пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць у гэтай навучальнай установе.

 Арганізатары сустрэчы актыўна заклікалі маладых людзей вяртацца на радзіму, дзе для іх заўжды знойдзецца працоўнае месца.

 Кацярына КАРПОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *