Криминальная сводка. На одного медведя на Сенненщине стало меньше

Супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах  да расліннага і жывёльнага свету — нярэдкасць, нават, калі  расліна ці жывёліна  занесены ў Чырвоную кнігу. Праўда, і адказнасць тут, згодна з заканадаўствам, асаблівая.

 20 студзеня паблізу ад вёскі Паграбёнка затрыманы аўтамабіль «Урал», якім кіраваў жыхар Віцебскага раёна, што перавозіў каля 18 кубаметраў драўніны без суправаджальных дакументаў. Па факту праводзіцца праверка.

  22 студзеня ў раённы аддзел унутраных спраў райвыканкама паступіла паведамленне, што невядомая асоба ў выніку незаконнага палявання ў лясным масіве ў раёне 129-130 кіламетраў аўтадарогі Віцебск — Орша, на тэрыторыі Сенненскага раёна, з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі незаконна зрабіла адстрэл   мядзведзя. Па факту ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.282 Крымінальнага кодэкса.

  25 студзеня паступіла паведамленне ад дырэктара КУСГП імя Гараўца аб тым, што з фермы вёскі Пастушкі выкрадзены металалом вагой каля 500 кілаграмаў. Устаноўлена, што крадзёж здзейснілі непрацуючыя жыхары вёскі Рыбнае.