Автомобили, мешающие расчистке дорог и улиц от снега, отправят на штрафстаянку

  На Сенненшчыну прыйшла сапраўдная зіма. Яна прынесла не толькі радасць дзецям, якія гадзінамі катаюцца на санках і лыжах, але і  дабавіла клопатаў камунальнікам,  дарожным службам. Напагатове і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія заклікаюць грамадзян, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна своечасова ачышчаць дахі ад снежнага покрыва. Толькі за мінулы тыдзень на тэрыторыі краіны пад цяжарам снегу абваліліся дахі  вытворчых будынкаў у Гомелі і Мінску. Пацярпелых няма, але пашкоджана маёмасць і тэхніка.

  Гэтае і іншыя пытанні абмяркоўваліся на чарговым пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях, якое прайшло  ў райвыканкаме. Сітуацыя, у цэлым, пад кантролем, запэўніў старшыня камісіі Сяргей Пракаповіч, але многае залежыць ад саміх людзей. Неабходна своечасова праводзіць ачыстку дахаў ад снегу, збіваць наледзі і ледзяшы, незабываючы пры гэтым  пра  тэхніку бяспекі, кантраляваць, каб у старых і аварыйных памяшканнях не знаходзіліся людзі, своечасова ачышчаць ад снежных завалаў двары.

 За выкананнем гэтых патрабаванняў павінна сачыць і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў, арганізацый раёна. Яны абавязаны арганізаваць  і ачыстку  тратуараў,  дарог   у  межах ведамасных будынкаў.

 Даручэнні   датычыліся і супрацоўнікаў ДАІ, якія павінны арганізаваць эвакуацыю аўтатранспартных сродкаў, што перашкаджаюць расчыстцы дарог і вуліц. Таму, паважаныя гаспадары аўтамабіляў, не прыпаркоўвайце свае транспартныя сродкі на неўстаноўленых месцах, каб не прыйшлося шукаць машыну на штрафстаянцы.

 Асаблівы кантроль будзе весціся за захаваннем хуткаснага рэжыму на дарогах і вуліцах населеных пунктаў.

 Кацярына КАРПОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *