Сенненская школа-интернат ищет бывших воспитанников

  Гісторыя Заазерскага дзіцячага дома (сучасная Сенненская школа-інтэрнат) налічвае шмат белых плям. Вядомае авеяна жудасцю, бо можна толькі здагадвацца, што давялося перажыць дзецям без бацькоў на акупаванай тэрыторыі ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Сёлетнія навучэнцы і выкладчыкі па крупінках збіраюць звесткі пра гісторыю сваёй навучальнай установы, яе колішніх супрацоўнікаў і выхаванцаў. Першыя вынікі іх руплівай краязнаўчай працы ўжо ёсць. На працягу некалькіх год па ініцыятыве выхавацеля Тамары Цярэні ў школе дзейнічаў праект «Знак памяці». Намаганнямі дарослых і дзяцей было ўстаноўлена пахаванне выхаванцаў Заазерскага дзетдома на могілках вёскі Свабодная, загінуўшых ад тыфу ў 1942 годзе. Цяпер на яго месцы ўсталяваны помнік. Аднак праца на гэтым не закончваецца. Новы праект «Дзеці вайны» ставіць за мэту адшукаць былых выхаванцаў, чыё сіроцкае дзяцінства прыпала на гады ваеннага ліхалецця.

 — Мы з дзецьмі высветлілі месцазнахо­джанне (сёння неіснуючай) вёскі Круча (тэрыторыя Нямойтаўскага сельсавета), куды, у былы панскі маёнтак, перад самай вайной былі вывезены выхаванцы Аршанскага дзетдома. У 1942 го­дзе іх перавялі ў Заазерскі дзіцячы дом. З дапамогай газеты мы спадзяёмся адшукаць тых, хто знаходзіўся ў Кручы, а таксама ў Нямойтаўскім дзетдоме або іх родных, — кажа Тамара Цярэня.

  Іх аповеды лягуць у аснову зборніка, прысвечанага гісторыі Заазерскага дзіцячага дома. Усіх, хто мае хоць якую-небудзь інфармацыю, супрацоўнікі Сенненскай школы-інтэрната просяць звяртацца непасрэдна ў навучальную ўстанову ці да куратара праекта Тамары Цярэні па тэлефоне ­8-029-324-21-28 (МТС).