Сенненское ЖКХ предоставило список домов, подлежащих ремонту в 2012 году
У Сенненскім раённым унітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі вызначаны пералік аб’ектаў, якія падлягаюць капітальнаму рамонту ў 2012 годзе.
У гэты пералік уваходзяць у г.Сянно: жылы дом №8 па вул.Чырвоны Кастрычнік; кватэры №34 і 43 жылога дома №8 па вул.Чырвоны Кастрычнік (выцяжка столі і рамонт падлогі); жылы дом №11 па вул.Каваленкі; кватэра №25 жылога дома №11 па вул.Каваленкі; жылы дом №4 і кв.№27(выцяжка столі) па вул.Чырвоны Кастрычнік; у г.п.Багушэўск: жылы дом №49 па вул.Калгасная.
У бягучым годзе будзе таксама праведзена газіфікацыя жылых дамоў №5,7,8,9 па вул.Школьная ў н.п.Какоўчына і жылых дамоў №9,11,13,16,18 па вул.Набярэжная ў н.п.Ходцы.
Таццяна Буракова.