Сенненский ди-джей «зажёг» Витебщину

Максім Акулаў (на здымку) стаў лаўрэатам абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю дыскатэчна-моладзевых мерапрыемстваў. У намінацыі «Лепшы ды-джэй» ён заняў ганаровае трэцяе месца.

 Сёння хлопец займае пасаду інжынера РДК, рэжысёра раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры райвыканкама,  але мясцовай моладзі ён больш знаёмы як ды-джэй. Ніводная дыскатэка не праходзіць без яго ўдзелу. Сучасныя міксы гучаць на вечарынках і карпаратывах.

 А пачалося ўсё пяць год таму, калі Максім стаў «круціць» дыскатэкі ў раённым Доме культуры. З цягам часу захацелася даведацца болей пра ды-джэйскую дзейнасць і ён пачаў удавацца ў тонкасці справы, з дня ўдзень адточваць сваё майстэрства. Калі адчуў упэўненасць — вырашыў прыняць удзел у абласным конкурсе. Абысці сенненскага юнака здолелі толькі ды-джэі з Оршы і Віцебска.

   — На наступны год планую выставіць каманду. Ужо сёння трое хлопцаў дапамагаюць мне. А я, у сваю чаргу, дзялюся з імі ведамі, — расказвае Максім Акулаў. 

 Шкадуе толькі хлопец аб тым, што сенненская моладзь мала ходзіць на дыскатэку ў РДК. Падлеткам танцаваць дапазна забараняюць, а старэйшыя — адпачываюць у мясцовых кафэ. Максім не супраць «пакруціць» дыскатэку ў тым жа «Вернісажы» ці  «Акропалі», але з такой просьбай да яго ніхто не звяртаўся.

— Хочацца атрымаць больш практыкі ў ды-джэйскай рабоце, бо мне падабаецца тое, чым я займаюся, — шчыра прызнаецца юнак. 

Кацярына КАРПОВІЧ.