Сенненскі раён прыме ўдзел у абласной пошукава-доследнай экспедыцыі «Не было безымянных солдат…»

 Яна прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.  

 Экспедыцыя будзе праводзіцца на працягу 5 гадоў па трох накірунках: «Абеліск на карце раёна», «Дзе загінулі мае землякі?», «Без вестак паўшыя».

 Пошукава-доследная работа будзе накіравана на ўвекавечанне памяці абаронцаў Айчыны — савецкіх воінаў і мірных жыхароў (у кнізе «Памяць», на мемарыяльных плітах воінскіх пахаванняў, у музеях і г.д.), якія загінулі і прапалі без вестак у 1941-1945 гадах. Удзельнікі экспедыцыі папоўняць банк даных «Кніга Памяці ў Рэспубліцы Беларусь». Экспедыцыя будзе садзейнічаць выхаванню патрыятызму і фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі ў моладзі.

 Прыняць удзел у рэалізацыі праграмы змогуць патрыятычныя аб’яднанні моладзі, ваенна-гістарычныя клубы, краязнаўчыя гурткі, а таксама асобныя грамадзяне, якія вядуць работу па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны.

  У хуткім часе будзе распрацавана раённая праграма ўдзелу ў экпедыцыі.

 Таццяна Буракова.