Сенненские мастера обучают местных школьников народным ремёствам

«Тое, што ўмееш, за плячыма не насіць». І сапраўды, ніхто не ведае, што можа спатрэбіцца чалавеку ў наступны момант, якія ўменні будуць карыснымі ў сучасным жыцці. Але нельга не пагадзіцца і з тым, што чалавек, які шмат ведае і ўмее, ідзе на крок уперадзе. Датычыцца гэта і народных промыслаў. Тое, чым валодалі нашы пра­дзеды, сёння захоўваюць народныя майстры. І не толькі захоўваюць, але і перадаюць сакрэты майстэрства маладому пакаленню.

 На Сенненшчыне склалася добрая традыцыя правядзення майстар-класаў, калі супрацоўнікі Сенненскага Дома рамёстваў выязджаюць у школы, дзіцячыя сады, запрашаюць дзяцей да сябе, дзе знаёмяць іх з народным мастацтвам. Чарговы майстар-клас прайшоў у Нямойтаўскай дзіцячы сад-сярэдняй школе.  

 На сустрэчу з вучнямі 3-9 класаў завіталі дырэктар Дома рамёстваў Іна Стычынская (вязанне кручком), кіраўнік клуба народных майстроў «Натхненне» Тамара Кучынская (вышыўка), метадыст-майстар па народных паясах Вольга Лабаноўская, кіраўнікі гурткоў «Саломапляценне»— Ва­лян­ціна Грыбоўская, «Кераміка» — Інэса Сапроненка, «Ткацтва» — Карына Карасёва, «Роспіс па дрэве» — Павел Якубовіч. 

 Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі паспрабаваць сябе ў розных жанрах нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вучні 3-4 класаў займаліся лепкай з гліны, пляценнем з саломкі, спалучаючы парады май­­строў са сваёй фантазіяй. Пляценне паясоў, мастацкае аздабленне драўляных дошчачак, стварэнне габеленаў «штурмавалі» навучэнцы 5-9 класаў. Ве­ль­мі паказальным з’яўляецца тое, што такі род дзейнасці, як вышыванне і вязанне сурвэтак кручком, асабліва захапіў хлопцаў: Ула­дзіс­лава Рукаля, Сяр­гея Зуева, Вік­тара Аўсюкевіча.  Ад сустрэчы з майстрамі засталіся не толькі добрыя ўражанні, вясёлы настрой, але і пэўныя навыкі, якія вучні змогуць развіваць далей.

 Члены клуба»Рукадзельніца» Нямойтаўскай ДССШ.

На здымках: заняткі па кераміцы выдзе Інэса Сапроненка;  пляценню паясоў вучыць Вольга Лабаноўская;  роспісу па дрэве — Павел Якубовіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *