ВІНШУЕМ СА СВЯТАМ!

ШАНОЎНЫЯ ЖЫХАРЫ СЕННЕНШЧЫНЫ

Няма на свеце больш радаснага, вясёлага і доўгачаканага свята, чым Новы год. У ім — нараджэнне мар, у ім — яднанне і вера. За некалькі гадзін да яго наступлення мы быццам зноў перажываем усё тое, што адбылося з намі ў адыходзячым годзе.

 2011 год быў насычаным разнастайнымі падзеямі, быў удалым і адначасова напружаным. Развітваючыся з ім, хочацца выказаць сардэчную ўдзячнасць вам, дарагія сенненцы, за плённую працу на карысць нашай дзяржавы. Жыхары раёна дастойна жылі і працавалі ў адыходзячым годзе. Нам ёсць чым ганарыцца. Дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльным і бытавым абслугоў­ванні насельніцтва, адукацыі і культуры пераконваюць у гэтым. Дасылаем словы шчырай удзячнасці ўсім, хто плённа шчыраваў дзеля таго, каб родны сенненскі край заставаўся разнай прыгожым, утульным і гасцінным кутком Беларусі.

 Дарагія сябры! Напярэдадні Новага года ад шчырага сэрца жадаем вам усяго таго, што заўжды жадаюць самым блізкім людзям, — шчасця, зда­роўя, узаемаразумення, стабільнасці і сямейнага дабрабыту.

З Новым годам вас! З новым шчасцем! З новымі надзеямі на заўтрашні шчаслівы дзень!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

ШЧАСЦЯ ВАМ, МІРУ І ДАБРЫНІ

Новы год — гэта любімае сямейнае свята, якое напаўняе нашы сэрцы верай, надзеяй і дабрынёй.

 Жадаю вам, дарагія сенненцы, каб усё добрае, што радавала вас у зыходзячым годзе, абавязкова знайшло свой працяг у надыходзячым.

 Упэўнены, 2012 год прынясе новыя перамогі і дасягненні. Актыўна ўдзельнічаючы ў жыцці рэгіёна, разам мы здолеем дасягнуць тых высокіх мэт, што ставім перад сабой. Наша будучыня залежыць ад намаганняў кожнага чалавека, ад ініцыятыў, эфектыўнай працы, зацікаўленасці ў агульным выніку — стабільнасці і росквіту жыхароў Сенненшчыны.

 Хай светлыя калядныя дні дадуць нам сілы для рэалізацыі задуманых планаў, умацуюць мір, любоў, падораць згоду і ўзаемаразуменне на працы і ў сям’і.

 Ад усёй душы жадаю вам прафесійных і асабістых поспехаў, моцнага здароўя вам і вашым блізкім, святочнага настрою.

 Шчасця вам, міру, дабрыні і любві!

З Новым годам!  

  Аляксандр Папкоў,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

 Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *