ЖАНЧЫН СЕННЕНШЧЫНЫ ПАВІНШАВАЛІ З 20-ГОДДЗЕМ

У жанчын не прынята пытацца пра ўзрост. Аднак з нагоды нядаўніх падзей, якія шырока адзначалі­ся ў краіне, многія беларускія жанчыны (незалежна ад пашпартных дадзеных) з гонарам гаварылі: «Нам — дваццаць!».

 Дваццацігоддзе з дня стварэння адзначыла найбуйнейшая грамадская арганізацыя Беларусі — Беларускі саюз жанчын. Сёння яна аб’ядноўвае ў сваіх радах больш за 180 тысяч прадстаўніц прыгожай паловы  рознага ўзросту, сацыяльнага і прафесійнага статусу.

  БСЖ невыпадкова лічыцца правапераемнікам Камітэта савецкіх жанчын, які доўгі час узначальвала першая жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова.

 На Сенненшчыне жаночы рух упершыню ўпамінаецца ў 1929 годзе. 18 лістапада 86 калгасніц ад 26 гаспадарак прынялі ўдзел у канферэнцыі па абмеркаванні ўдзелу жанчын у калгасным будаўніцтве.

 У 70-80-х гадах актыўна працаваў гарадскі жансавет на чале з Лідзіяй Шубка.

 На працягу 12 гадоў раённым Саветам жанчын кіравала Ніна Зюзькова. У 1999 годзе ёй было прысвоена званне «Жанчына года» ў намінацыі «Жанчына ў сістэме культуры».  

 Сёння Сенненская раённая арганізацыя ГА «БСЖ» лічыцца адной са шматлікіх на Віцебшчыне. У яе склад уваходзяць 69 пярвічных суполак і 1632 членаў. Лідары пярвічак, актывісткі жаночага руху сабраліся на ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілейнай даце.

 Павіншаваць жанчын прыйшлі таксама прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый раёна — райкамы ГА «БРСМ» і галіновых прафсаюзаў, Савет ветэранаў, аддзяленні Чырвонага Крыжа і Фонда Міра,  міні-праект «Родник», раённая арганізацыя ГА «Белая Русь»,  начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў. Ад кіраўніцтва раёна — старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Якаўлева, кіруючы справамі райвыканкама Алег Цяцюеў.

 На імя  намесніка старшыні райвыканкама Зоі Фаміной, якая ўзначальвае раённы жаночы савет,  прыйшло нямала віншавальных паштовак  з Міёр, Чашнік. Словы падзякі даслаў і біскуп Віцебскай Рымска-каталіцкай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін. А вось лёзненцы вырашылі асабіста павіншаваць. Дэлегацыю суседняга  раён, у складзе начальніка ад­дзела адукацыі Сяргея Якімовіча, дырэктара Чарнецкага дзіцячага дома Рыгора Асірана і старшыні раённага савета жанчын Каталіны Варахобка, узначалі­ла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Дзерваед. У сваім выступленні яна адзначыла, што сенненская арганізацыя ГА «БСЖ» на сённяшні дзень з’яўляецца лепшай у вобласці, а таксама выказала жаданне прыехаць на Сенненшчыну яшчэ раз ужо за вопытам работы.

 Па лініі БСЖ у раёне праводзіцца шмат разнапланавых мерапрыемстваў, у тым ліку дабрачынных акцый. Добрыя справы жансавета былі адзначаны кіраўніцтвам раёна. За актыўную дзейнасць па абароне правоў жанчын і дзяцей Міхаіл Вілюга падчас урачыстацей уручыў Зоі Фаміной Ганаровую грамату райвыканкама і райСавета.

 Сёння жанчын можна ўбачыць літаральна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Сярод актывістак БСЖ нямала адказных спецыялістаў, кіраўнікоў, прафесіяналаў сваёй справы. Нават самымі актыўнымі спартыўнымі балельшчыкамі ў раёне, па словах начальніка аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандра Гардзецкага, прызнаны прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. І, тым не менш, галоўная роля жанчыны — быць маці.

 У раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання надаюць вялікую ўвагу прапагандзе сямейных каштоўнасцей. Па ініцыятыве яе актывістаў многія жыхары раёна атрымалі ўзнагароды — «Ордэн Маці», прэмія З.Тусналобавай-Марчанкі. Дзве з іх, шматдзетная маці Ірына Дзямідчык і прыёмная матуля Галіна Данілава, прысутнічалі ў зале. Сужэнцы Дзямідчык выказалі свае пажаданні і віншаванні ўсім членам аб’яднання і ў якасці падарунка ў іх выкананні прагучалі калядныя песні.

 «Такімі жанчынамі сенненскія мужчыны могуць ганарыцца!» — падкрэсліў у сваім выступленні начальнік аддзела ідэалагічнай работы Сяргей Мяцеліца. Да яго слоў далучыліся многія прадстаўнікі мужчынскай паловы, якія прысутнічалі на свяце.

 Музычнымі віншаваннямі для сабраўшыхся сталі выступленні членаў пярвічак тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ЦБУ №218 філіяла 200 ВАУ ААТ «ААБ Беларусбанк», кіраўні­ка пярвічкі сярэдняй школы №2 г.Сянно Вольгі Красноўскай, дырэктара Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў Івана Смірнова. Скончылася мерапрыемства агульным выкананнем песні пра жансавет на матыў пахмутаўскай «Надзеі».

 А надзей і планаў у актыві­стак БСЖ сапраўды шмат. Адну з прапаноў — стварыць у раёне асацыяцыю шматдзетных мату­ль —  агучыла падчас свята Зоя Фаміна.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *