ВЕРШЫ ЮНАГА ПАЭТА З СЕННЕНШЧЫНЫ АДЗНАЧАНЫ Ў АБЛАСНЫМ ПАЭТЫЧНЫМ КОНКУРСЕ

Менавіта пад такой назвай у абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна прайшло свята, прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. 

 Сярод запрошаных былі і мы, удзельнікі абласнога конкурсу «Зорка Венера», чые работы былі прызнаны лепшымі. Падчас свята панавала добразычлівая і гасцінная атмасфера. Мы ўбачылі і пачулі шмат цікавага і карыснага пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча, бо тут сабраліся і пісьменнікі, і супрацоўнікі бібліятэкі, і выкладчыкі ўні­вер­сітэта імя П.М.Машэрава, іншыя творчыя людзі, хто з пашанай адносіцца да творчасці вялікага пісьменніка і паэта. Я вельмі рады, што і мае вершы закранулі членаў журы і былі адзначаны сярод лепшых.

  Максім Камінскі,

удзельнік свята, вучань 9 класа

ДУА «Машчонская дзіцячы сад-сярэдняя

 школа Сенненскага раёна».

 Прапаноўваем увазе чытачоў адзін з вершаў Максіма Камінскага, з якім ён удзель­нічаў у конкурсе «Зорка Венера».

Ля партрэта  Максіма  Багдановіча

Калі гляджу на твой  партрэт,

Я бачу ззянне зорак уночы.

Мяне палоняць светам вочы,

Калі гляджу на твой  партрэт.

Знаёмы позірк мне здалёк,

У ім сінее васілёк.

Калі гляджу на твой  партрэт,

Я бачу ззянне зорак уночы.