ЖИТЕЛЬНИЦЫ АГРОГОРОДКА МОШКАНЫ УВЛЕКЛИСЬ ФИТНЕСОМ
Такую магчымасць яны атрымалі ў пачатку снежня. Тры разы на тыдзень прыгожая палова аграгарадка збіраецца ў спартыўнай зале Машканскай дзіцячы сад-сярэдняй школы, каб паўтары гадзіны прысвяціць здароўю. Заняткі праводзіць майстар спорту СССР міжнароднага класа, трэнер па грэблі на байдарках і каноэ Юрый Маісееў.
Мужчына зусім нядаўна пераехаў у аграгарадок. Сёння ён знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але сядзець склаўшы рукі не жадае. таму і прапанаваў дырэктару мясцовай школы стварыць на базе навучальнай установы платны фітнэс-клуб. Жадаючых займацца хапае, але сабраць дзве групы пакуль няма магчымасці. У зале, акрамя жанчын, займаюцца саўгасныя валейбалісты і школьнікі
Кацярына КАРПОВІЧ.