ОСОБЕННОСТИ ИСПРАВЯТ В СЕННЕНСКОМ ЦКРОиР.

На сегодняшний день в Сенненском районе проживает более трёхсот детей с нарушениями психофизического развития. Вот уже 11 лет специалисты Сенненского центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации помогают таким деткам исправлять или по возможности облегчать свое здоровье. О том,  какие услуги предоставляет центр  и как туда попасть, рассказывает директор Сенненского ЦКРОиР Елена Василёнок.   

  Адлік сваёй гісторыі Сенненскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі вядзе­ з 2000 года.  На працягу  існавання супрацоўнікі цэнтра дапамагаюць маленькім сенненцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця адчуваць сябе паўнапраўным членам грамадства. Дыягназ — не прыгавор, упэўнены яны.

 Сёння ў раёне на ўліку знаходзіцца 308 дзяцей з парушэннямі рознай цяжкасці. З іх 43 атрымліваюць дапамогу непасрэдна ў спецыялістаў цэнтра. Узрост выхаванцаў — ад нараджэння да 18 гадоў.

 Па словах дырэктара ўстановы Алены Васілёнак, колькасць такіх дзетак у працэнтных суадносінах расце з кожным годам. Колькасць дзяцей, якім  дапамога спецыялістаў ЦКРНіР, расце і ў связі з развіццём медыцынскіх тэхналогій, якія  дазваляюць выхаджваць нават самых маленькіх немаўлят. Безумоўна, такія дзеткі маюць патрэбу ў датаковым клопаце. І яго  аказваюць з самага нара­джэння.

 На дадзены момант раннюю комплексную дапамогу ў цэнтры атрымліваюць пяцёра дзяцей. Самаму маленькаму — 6 месяцаў.  Некалькі разоў на месяц спецыялісты Цэнтра выязджаюць да малышоў на дом, дзе з імі праводзяць заняткі дэфектолаг, псіхолаг,  масажыст.

 Старшыя дзеткі самі наведваюць заняткі ў цэнтры, ці іх прывозяць бацькі. Тыя, хто па стане здароўя не можа наведваць дашкольныя і сярэднія ўстановы адукацыі, займаюцца ў спецыялізаваных групах. Такіх  6 чалавек. Большасць жа ходзіць у школу, дзіцячы сад. Да патрэб дзяцей і бацькоў у ЦКРНіР вучэбныя класы, масажны кабінет, псіхолаг, дэфектолагі, сацыяльны педагог, выхавацель. На індывідуальных і групавых занятках дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця аказваецца дапамога па выпраўленні ці кампенсацыі існуючых парушэнняў. Для кожнага дзіцяці распрацоўваецца пэўная адукацыйная праграма з улікам яго магчымасцей. Галоўнае, лічаць спецыялісты цэнтра, ствараць   сітуацыю поспеха, каб малы паверыў у свае сілы.

 Сацыяльная рэабілітацыя мае на ўвазе і шматлікую колькасць розных мерапрыемстваў, што ладзяцца на базе цэнтра. Гэта  святы, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, выставы вырабаў, зробленых рукамі наведвальнікаў цэнтра. Чарговая выстава, прымеркавана да Дня інвалі­даў, удзел у ёй прынялі дзеці з усяго раёна. Усё гэта дазваляе дзеткам не толькі мацнець фізічна, але і станоўча ўздзейнічае на іх эмацыянальны стан, вучыць будаваць стасункі з іншымі людзьмі, а значыць, паўнацэнна развівацца.

 Станоўчы вынік не магчымы без бацькоўскай зацікаўленасці, упэўнена Алена Пятроўна. Яе словы пацвярджае жыццёвая гісторыя. У маладой сям’і з аддаленай вёскі не размаўляла працяглы час дачка.  Дазнаўшыся пра цэнтр, мама звярнулася да яго спецыялістаў. Нягледзячы на адлегласць, прывозіла дачушку на заняткі, спраўна выконвала ўсе рэкамендацыі. У хуткім часе дзяўчынка пачала размаўляць. Многія мамы і таты не лянуюцца прывозіць сваіх сыноў і дачушак з розных куткоў Сенненшчыны. Бацькі дзіцяці з асаблівасцямі таксама маюць магчымасць атрымаць усю неабходную сацыяльна-псіхалагічную дапамогу і падтрымку. Яны прысутнічаюць на занятках. Для іх рэгулярна праводзяцца кансультацыі па развіцці, навучанні і рэабілітацыі ўласнага дзіцяці.

 Пры цэнтры дзейнічае  бацькоўскі клуб «Надзе­я». Кожную пятніцу з 12.00 да 14.00 працуе «тэлефон даверу». Бацькі могуць звярнуцца на яго па нумары 4-18-56 за кансультацыяй ці дапамогай. «Мы нікому не адмаўляем і нашыя паслугі цалкам бясплатныя», — дадае Алена Пятроўна.

 Па ўзгадненні цэнтра і раённых уладаў у школах і дзіцячых садках ствараюцца інтэграваныя класы і групы, дзе могуць навучацца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Сёння па раёне такіх класаў налічваецца 42, у якіх займаецца 66 дзяцей. Такім чынам, бацькам з іншых населеных пунктаў неабавязкова штораз везці дзіця ў Сянно.

 Цэнтр цесна супрацоўнічае з адукацыйнымі і лячэбнымі ўстановамі. Яго спецыялісты  праводзяць абследаванне дзяцей, кансультуюць настаўнікаў. Добрымі шэфамі для ўстановы сталі прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

 Нягледзячы на такую шматгранную працу, калектыў  ЦКРНіР  невялікі. Пастаянны штат супрацоўнікаў налічвае 9 чалавек. Сёлета яго ўзначаліла Алена Васілёнак, яе намеснікам прызначана Марына Задора. Акрамя таго, тут працуюць  настаўнікі-дэфектолагі  Аксана Кучынская, Святлана Шэк, Святлана Мяцеліца, педагог-псіхолаг Вольга Гарнак, сацыяльны педагог Наталля Астроўская, выхавацель Таццяна Рыбчанка, памочнік выхавацеля Вольга Цярэня. Заўсёды адгукаюцца на патрэбы цэнтра медсястра-масажыст Ірына Леановіч, урач-псіхіятр Сяргей Карась. Варта адзначыць, што спецыялі­сты цэнтра пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень, удзельнічаюць у розных педагагічных семінарах, конкурсах, пра што сведчаць прызавыя дыпломы, якія ўпрыгожваюць сцены дырэктарскага кабінета. Праўда, лепшай узнагародай   за сваю працу тут лічаць не дыпломы і граматы, а здароўе сваіх маленькіх наведвальнікаў. На працягу мінулага навучальнага  года  парушэнні выправілі 10 дзетак.

Вольга БАНДАРЭВіЧ.

 На здымку: падчас заняткаў у ЦКРНіР.