ДЗЕ БЫЦЬ СЕННЕНСКАМУ ДЭНДРАПАРКУ? НЕ Ў МІХАЛПОЛЛІ, А Ў СЯННО.

На нашу публікацыю ў №73 за 17 верасня «Дзе быць дэндрапарку?» адгукнулася жыхарка г.Сянно Валянціна Гапеева.

 Раз газета запрасіла да абмеркавання, хачу выказаць сваю думку, піша яна. Калі дэндрапарк зрабіць у Міхалполлі, як прапаноўвае В.П.Макарэвіч, хто будзе туды хадзіць? Далёка ж ад горада.

 А вось у раёне новабудоўляў зялёнай зоны няма. Там наогул няма нічога акрамя саміх дамоў. А свабодная плошча­ ў тым раёне ёсць: «гуляе» цэлае поле.

 Паблізу размешчаны катэджы вуліцы Заходняя, дзе ў асноўным, як і ў шматкватэрных новабудоўлях, жыве моладзь, якую дэндрапарк зацікавіў бы ў першую чаргу.

 Упаўне магчыма, што цуда-парк будзе закладзены ў Багушэўску, таму што яго пасадка запланавана за дзяржаўныя грошы.

 Але ж за грошы з раённага бюджэту, а таксама за сродкі ад суботнікаў і насельніцтва можна зрабіць зону адпачынку і ў цэнтры Сянно.

 Цэнтральны сквер горада мае ўбогі выгляд. Адны дрэвы высеклі, а іншыя зрабілі «калекамі». Уваход у сквер і арка глядзяцца добра, а далей — недароблена.

 А што будзе ў парку «Трох герояЎ»? Можа сродкаў хопіць толькі на тое, каб высекчы дрэвы ці «агаліць» іх да непазнавальнасці? Ранейшыя паны, лю­дзі не дурныя, у сваіх парках так не рабілі.

 Дрэвы прыгожыя ў натуральным вы­глядзе ў любую пару, нават зімой, калі стаяць у інеі. А «калекі» пакуль абрастуць зеленню, толькі псуюць выгляд. Можна ж проста  ўбраць лішнія дрэвы, але не псаваць астатнія. Зрабіць дарожкі, лаўкі, пасадзіць дэкаратыўныя кусты, якія ў горадзе амаль усе павысечаны. На гэта не трэба вельмі вялікіх сродкаў.

 Але пакуль што спробы зрабіць нешта добрае няўдачныя. Чаго не хапае: ці ўмення, ці сродкаў, ці таленавітых азеляніцеляў? Пажывём, убачым. Але бу­дзем спадзявацца, што Сянно усё ж стане больш прывабным горадам. Толькі трэба берагчы тое, што дала прырода, і ўносіць нейкія элементы сучаснасці.

 З пісьмом працавала

Таццяна Буракова.

 Ад рэдакцыі: запрашаем да працягу размовы.

 

ДЗЕ БЫЦЬ СЕННЕНСКАМУ ДЭНДРАПАРКУ? НЕ Ў МІХАЛПОЛЛІ, А Ў СЯННО.: 2 комментария

  • Среда, 12 окт., 2011 в 18:54
    Permalink

    На счет вырубки и «уродования» деревьев в парке трех героев, возможно ЖКХ пошли на компромисс — решили оставить хоть что-то, ведь низкорастущие ветви будут только мешать работе строительной техники (если до этого дело дойдет конечно). Так что это пожалуй меньшее из двух зол, лучше подождать 2-3 года пока дерево восстановится, чем вырубить все и затем засадить саженцами, которые будут страдать после каждой дискотеки в РДК.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Суббота, 15 окт., 2011 в 18:55
    Permalink

    по-моему — міхалполе, посмотрите правильно как пишется на родном…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *