ЛЕПШЫЯ ЛАЙКІ Ў ЛІТУСАВЕ

На ўгоддзях сялянскай фермерскай гаспадаркі «Барысёнак А.К.»,  адным з накірункаў дзейнасці якой з’яўляецца вырошчванне сабак-лаек, у гэтыя дні (7-9 кастрычніка) праходзяць міжнародныя спаборніцтвы. Удзе­л у іх прымаюць не толькі мясцовыя выхаванцы, але і прывезеныя з усёй Беларусі, Малдовы, Расіі, Эстоніі, іншых краін блізкага замежжа.

Паляўнічыя сабакі прадэманструюць сваю вывучку па вальерным дзіку і падсадным мядзведзі. Ну, а іх гаспадары таксама знайдуць чым заняцца. Фермерская гаспадарка спецыялізуецца на арганізацыі палявання.