НА СЦЭНЕ «МАЙСТРЫ НАСТРОЮ»

Лепшыя культмасавікі Сенненшчыны сыйдуцца ў конкурсе прафесійнага майстэрства. 

 Незвычайнае шоу «Майстры настрою» падрыхтавалі для сенненцаў прадстаўнікі культурнай сферы раёна з нагоды свайго прафесійнага свята — Дня работніка культуры, што будзе адзначаецца ў наступную нядзелю. Конкурс прафесійнага майстэрства сярод работнікаў культуры на Сенненшчыне праводзіцца ўпершыню.Пяць кіраўнікоў устаноў культуры раёна прадэманструюць сваё майстэрства забаўляць людзей у трох намінацыях і паспаборнічаюць за званне «Майстар сваёй справы». Тое, што відовішча абяцае быць захапляльным, кажуць імёны канкурсантаў: Алеся Даўкшас (Ходцаўскі СДК), Людміла Казлова (Яноўскі СДК), Анжэліка Высоцкая (Белаліпскі СДК), Вера Берашэвіч (Обальскі сельскі клуб), Алена Мартынава (Багушэўскі гарпасялковы Дом культуры). Усе — асобы актыўныя, артыстычныя і творчыя. Гледачоў і балельшчыкаў чакаюць у раённым Доме культуры 6 кастрычніка ў17.30.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.