ВІНАГРАДНЫ СМОЎЖЫК — ДАЛІКАТЭС І ЗНІШЧАЛЬНІК

Лічыцца, што радзіма вінаграднай уліткі — Цэнтральная і Паўднёва-Усходняя Еўропа. З даўніх часоў чалавек выкарыстоўваў вінаградных улітак у якасці ежы, прычым, далікатэсам яны не з’яўляліся, і людзі любога сацыяльнага становішча маглі іх ужываць у ежу. Улітка з’яўлялася даступным і здаровым прадуктам.

Зараз вінаградная ўлітка жыве ва ўсіх, акрамя паўднёвых, частках Еўропы і на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Рассяляецца ў зарасніках хмызняку, на светлых узлесках, у садах, парках. Жыве ў сярэднем 7-8 год, але нярэдка можа — і 20, калі яе не з’есь драпежнік. Вінаградная ўлітка траваедная. Харчуецца лісцем вінаграду, капусты, крапівы, медуніцы, рэдзькі, сунічнікам і інш. Маленькія ўлітачкі, якія толькі вылупіліся з яек, першы час спажываюць рэчывы, якія знаходзяцца ў глебе.

Вінаградная ўлітка — вораг сельскагаспадарчых культур. У многіх краінах яе нават знішчаюць. А ў краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі ўвоз вінаградных улітак увогуле забаронены.

Ала Якаўлева (фота аўтара).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *