КРАЯЗНАЎЦЫ БЕШАНКОВІЧ І СЯННО НАВЕДАЛІ МЕСЦА СЛАВУТАЙ БІТВЫ 1812 ГОДА

Сустрэча журналіста Анатоля Крачкоўскага і настаўніка Васіля Бандарэвіча  (на здымку) адбылася невыпадкова. Гэтых розных прафесій людзей можна назваць калегамі. Аб’ядноўвае іх любоў да роднай зямлі, імкненне  раскрыць для нашчадкаў тайны яе гісторыі.

 Добра вядома сенненцам кніга Васіля Бандарэвіча «Экскурсія да вытокаў г.Сянно», па якой быў арганізаваны школьны курс краязнаўства. У варыянце «самиздата» створана, у сааўтарстве з настаўніцай Вольгай Лісоўскай, кніга «Меч  Багратыёна». Цяпер краязнаўца задумаў сістэматызаваць сабраныя матэрыялы пра падзеі Айчыннай вайны 1812 года на тэрыторыі Сенненшчыны, рыхтуецца яшчэ адна кніга.

 Анатоль Крачкоўскі, былы журналіст бешанковіцкай раённай газеты, пасля выхаду на заслужаны адпачынак пачаў працаваць дырэктарам  мясцовага краязнаўчага музея. Ён гасцінна прымаў сенненскіх настаўнікаў на чале з Васілём Бандарэвічам, якія наведалі суседні раён, каб пабываць на месцы бітвы рускага войска з арміяй Напалеона.

 У хуткім часе прыехаўшы ў Сянно, Анатоль Крачкоўскі падарыў калегу сваю кнігу «Біліся як ільвы. Да 200-годдзя Айчыннай вайны 1812 г. і бітвы каля в. Астроўна». Кніга, безумоўна, зацікавіла Васіля Віктаравіча, тым больш, што Астроўна некалі ўваходзіла ў Сенненскі павет.

 Наогул, апантаны краязнаўца сабраў шмат матэрыялаў пра гісторыю Сенненшчыны. Гэтай справай ён займаецца ўсё жыццё. Можна было б стварыць музейную экспазіцыю, адзначае Бандарэвіч. Аднак, не толькі выставіць, але і захоўваць цікавыя гістарычныя экспанаты, пакуль што няма магчымасці.

 Таццяна Буракова.

 Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *