У “ПАРТФЕЛЬ” СЕННЕНЦЫ ПАКЛАЛІ 168 МІЛЬЁНАЎ

Сёлета, як і ў папярэднія гады, у раёне праходзіць акцыя «Партфель»: «сабраць» дзяцей у школу мнага­дзетным, малазабяспечаным сем’ям дапамагаюць прадпрыемствы і арганізацыі.

 З канца ліпеня дапамога на суму 168 мільёнаў 640 тысяч рублёў аказана 765 дзецям з 495 сямей. Актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі прынялі ДП «Саўгас імя Машэрава», УП ЖКГ, КУПБА «Прэстыж», РВПС, ААТ «Кругляны», пярвічныя арганізацыі ГА «БСЖ» райвыканкама, аддзела адукацыі, Сенненскага аддзялення Дэпартамента аховы і іншыя. Акцыя працягваецца.

 Таццяна Буракова.