ПАРАДЫ ПСІХОЛАГА: НЕ ТАКІ ЯК УСЕ, АЛЬБО, ЯК ДАПАМАГЧЫ ДЗІЦЯЦІ СТАЦЬ “СВАІМ” У КЛАСЕ.

Рэдка ў каго дзяцінства праходзіць без канфліктаў у школьным калектыве. У класе дзіця набывае не толькі сяброў, але і непрыяцеляў, бо заўсёды знойдзецца хуліган, які не супраць каго-небудзь пакрыўдзіць. Звычайна, ён выбірае дзяцей з нейкімі недахопамі, высмейвае і крыўдзіць іх. Гэта могуць быць паўната, дрэнная фізічная падрыхтоўка або нізкая паспяховасць.

  Некаторыя дзеці не могуць стаць «сваімі» ў класе з-за частых хвароб, сарамлівага характару. Менавіта такія ранімыя, няўпэўненыя ў сабе «белыя вароны» і бываюць часцей за ўсё аб’ектамі для кпінаў — і часам не толькі хулігана, але і ўсяго класа.

  Наступствамі  такога «цкавання» могуць быць  пачуццё адзіноты, крыўда на аднагодкаў, усведамленне сваёй непаўнацэннасці.

Першая дапамога

   Уважлівай маме лёгка распазнаць, што дзіця крыў­дзяць у школе. Яно вяртаецца ў слязах, падрапанае, ускудлачанае. У яго знікаюць асабістыя рэчы (ручкі, гумкі). Яно нічога не расказвае, але ходзіць прыгнечанае. Бывае і такое: малы робіць выгляд, што захварэў, каб не ісці ў школу. Усе гэтыя прыкметы патрабуюць размовы па душах. Пастарайцеся стаць дзіцяці добрым дарадчыкам, пакажыце, што вы заўсёды гатовы выслухаць яго.

  Папрасіце малога расказаць, што адбываецца, і што ён думае пра гэта. Але не лезце ў душу і не чапляйцеся. Няхай ён сам вырашыць, ці гатовы падзяліцца з вамі сваёй бядой.

  Скажыце, што з вамі таксама такое здаралася: прыгадайце свае школьныя канфлікты, як вы выходзілі з такіх сітуацый.

  Часам па расказе дзіцяці відаць, што яно і само вінаватае ў тым, што здарылася. Патлумачце, што яно было не на вышыні, а аднакласнікі, пэўна, таксама адчуваюць крыўду.

  Падумайце разам, як вы можаце вырашыць канфлікт? Можа, дзіця дражняць за тое, што яно не модна апранута? Тады займіцеся знешнім выглядам. Неспартыўнае? Падбярыце падыходзячую секцыю. Дэфекты мовы дапаможа выправіць лагапед.

 Вырашыце, чым можна здзівіць і зацікавіць аднакласнікаў. Напэўна, штосьці ваша дзіця робіць лепш за іншых: цудоўна малюе, шмат чытае. Дапамажыце ў вучобе. Падтрымлівайце, падба­дзёрвайце і ўсяляйце ўпэўненасць.

Візіт у школу

  Некаторым бацькам здаецца, што самы лепшы выхад — пайсці  ў школу, пагаварыць з настаўнікам (а часам і з завучам, і з дырэктарам). А ў выніку пакутуе зноў жа дзіця. У класе яму аб’яўляюць байкот, называюць «даносчыкам», не хочуць кантактаваць і сябраваць. Ці вытрымае яно такое выпрабаванне маўчаннем?

  Настаўнікі таксама пачнуць па-асабліваму ставіцца да яго — будуць баяцца лішні раз зрабіць заўвагу. Таму пастарайцеся па магчымасці абысціся без візіту ў школу. Але калі пад пагрозай бяспека дзіцяці, пагаварыць з настаўнікам неабходна. Прытрымлівайцеся некаторых правіл:

-спытайце ў малога, ці згодны ён, каб вы абмеркавалі праблему з выкладчыкам. Калі дзіця чакае, каб вы яго абаранілі, ідзіце насустрач;

-дамоўцеся з настаўнікам, каб аднакласнікі малога не даведаліся пра вашу размову;

-ні ў якім разе не абвінавачвайце педагога ў «няўважлі­васці» і «бяздзейнасці», будзьце далікатнымі. Не паддавайцеся  сваім эмоцыям. Безумоўна, вы расхваляваныя, але пастарайцеся знайсці кантакт з выкладчыкам, абмяркуйце сумесныя дзеянні, зыходзячы з канкрэтных фактаў.

Непрыстойныя

словы

  Дзіця нахапалася непрыстойных слоў у садку і цяпер лаецца не горш за п’янага шаўца. Як адвучыць яго?

Сварыцца, сарамаціць і караць малога ў такіх выпадках не варта, паколькі ён яшчэ не ведае значэння гэтых слоў, не разумее, што гэта дрэнна, а таму ваша пакаранне здасца яму несправядлівым.

  Лепшы спосаб уздзеяння — тлумачэнне. Пастарайцеся зрабіць так, каб малы зразумеў, што выкарыстоўваць брыдкія словы сорамна і непрыстойна. Пры гэтым ваш тон павінен быць спакойным і дабрадушным, ні ў якім выпадку не раздражнёным.

  Калі ж вы пакажаце, што шакіраваны і абураны, дзіця можа паўтарыць гэтыя словы знарок, каб падражніць вас. Таму ласкавае абыходжанне будзе нечаканым для дзіцяці і толькі зменшыць яго жаданне вас пазлаваць.

  У некаторых бацькоў брыдкія словы, вымаўленыя карапузам, выклікаюць міжвольны смех. Пастарайцеся стрымаць свае эмоцыі: малы можа ўспрыняць смех як знак ухвалення і будзе старацца выклікаць весялосць зноў і зноў.

 Падрыхтаваў Міхаіл БЯЛОЎ.

ПАРАДЫ ПСІХОЛАГА: НЕ ТАКІ ЯК УСЕ, АЛЬБО, ЯК ДАПАМАГЧЫ ДЗІЦЯЦІ СТАЦЬ “СВАІМ” У КЛАСЕ.: 1 комментарий

  • Воскресенье, 25 сен., 2011 в 12:20
    Permalink

    Еще можно, в качестве эксперимента, для работы с детьми психолога направлять в школы. Что касается ‘хуліганов’- это мальчишки с зачатками лидерских качеств, которые не удалось подавить в детском саду. Таким нужен авторитетный педагог-мужчина и правильное воспитание. Учительница-феминистка, обиженная на мужчин вообще и ненавидящая проявления мужских качеств в мальчиках в частности — не авторитет.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *